Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 17 из 22

Бачылi, як у прастору памiж мiлiцыянтамi i народам нехта кiнуў плястмасавую цацку-аўтамат: "Страляйце!" Бачылi, як курсанты, счапiўшыся i цiснучы людзей, бiлi дзяўчынак чаравiкамiпа лытках, а тыя крычалi. Бачылi, як у ланцугу з плястыкавымi шчытамi i каскамi нехта пасклiзнуўся i чалавек пяць, як дамiно, павалiлiся адзiн на аднога. Скандавалi разам з народам: "Ван-дэ-я! Ста-лi-нi-сты!" (...)

Тых жа, каго затрымалi, павезьлi ў мiлiцыю, склалi пратаколы. Бяляцкаму напiсалi: "Выкрикивал антисоветские лозунги". Потым зразумелi, што перабралi, пратакол перапiсаўся, i зноў пад подпiсам сьведкаў пайшла стандартная фармулёўка: "Участие в митинге", за якую Бяляцкi атрымаў у судзе 200 рублёў кары. Пакаралi i I.Бабкова. Судзьдзя Менскага раёну Мышкавец павучаў яго, што ён ня мае права меркаваць пра Сталiна, а калi даведаўся, што I.Бабкоў антысталiнiст, уляпiў яму ўсе 200 р."

Ёсьць у "Кантроле No1" i пра лiтаратуру: "Таварыства маладых лiтаратараў "Тутэйшыя" зьвярнулiся да ЦК ЛКСМ Беларусi i Саюза Пiсьменьнiкаў Беларусi з заявай наступнага зьместу:

"15 мая 1988 года на гадавой нарадзе Таварыства маладых лiтаратараў пры СП БССР мы - "Тутэйшыя" - прыйшлi да высновы, што нам патрэбны яшчэ адзiн - свой - маладзёвы лiтаратурна-публiцыстычны часопiс. Чаму? Бо часопiс "Маладосьць", ворган ЦК ЛКСМБ i Саюза Пiсьменьнiкаў БССР разьлiчаны пераважна на 30-40-гадовых. Збольшага, там друкуюцца людзi сярэдняга веку з поглядамi i псыхалёгiяй свайго пакаленьня".

Пра гадавую нараду "Тутэйшых" гутарка будзе iсьцi нiжэй. Зараз працытуем яшчэ адно цiкавае паведамленьне з жыцьця тутэйшаўцаў: "Яшчэ ўвесну сябры "Тутэйшых" А.Сыс, А.Мiнкiн, А.Глобус былi рэкамэндаваныя ў Саюз Пiсьменьнiкаў Беларусi.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]