Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 19 из 22

Так назвала лiтаратурная моладзь банду лiтаратурных дыназаўраў, акапаўшыхся ў Саюзе Пiсьменьнiкаў БССР, якiя памагалi калянiзатарам душыць Беларускую культуру i нiшчыць Беларускую мову, ды галасiлi ў сваiх творах нiбы пра "росквiт" гэтай забiванай культуры, ды вясёлае жыцьцё падняволенага народу пад управай Крамлёўскiх стаўленiкаў. Мiхаiл Мiнскi (пражывае ў СССР) апавядае аб тым, як жыў адзiн з гэтых верных слугаў панявольнiка - "беларускi пiсьменьнiк" Пятрусь Броўка: "Дом быў стараветны, з высачэзнымi столямi, з мармуровымi сходамi... На першым паверсе быў дзiцячы садок, другi паверх займаў вялiкi паэт Пятрусь Броўка, на трэцiм паверсе жыў акадэмiк Мацэпура, а апошнi займаў архiтэктар i прафэсар Чантурыя... Кожнаму прыпадала па паверху, пакояў гэтак на 10-12... Стукаю да Петруся Броўкi. Адчынiла мне пакаёўка з чэпчыкам на валасах i павяла да памяшканьня. На ўсiм шляху тоўстыя кiлiмы, гэткiя хiба да рэвалюцыi тут ляжалi. Прывяла да вiтальнага пакою i пасадзiла ў крэсла... У дзiцячым садку скардзiлiся: яны ня могуць праводзiць музычную гадзiну, таму што паэт Броўка думае сваю вялiкую думу i не дазваляе пяяць i граць на пiянiне, таму што музыка адганяе ягоную музу... Броўка меў i некалькi дачаў, аўтар апiсвае ягоныя ходаньнi, каб адстаяць свае дачы, калi адну ў яго хацелi забраць. Так выглядалi i выглядаюць гэтыя так званыя "народныя паэты", верныя паслугачы Маскоўскага рэжыму. За верную працу калянiзатар умее шчодра плацiць!" Кватэры, дачы й ганарары "прыкарытнiкаў" не давалi спакою тутэйшаўцам. Але на iх долю гэтых шчадротаў ужо не хапiла. Як "чорная хмара", насоўвалiся часы "перабудовы".

1988 год стаўся лебядзiнай песьняй "Тутэйшых". Нават наладжаная гадавая нарада Таварыства не прынесла якiх-кольвечы вынiкаў.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]