Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 21 из 22

У маiм дзёньнiку пазначана, што згадвалiся Дзяды-88, iшла гутарка пра ўласны альманах, адбылася стыхiйная дыскусiя на тэму "Лiтаратура й грамадзкi абавязак". У дзёньнiку я пакiнуў прозьвiшчы тых, хто выступаў: Глёбус, Мiнкiн, Акулiн, Шалкевiч, Бабкоў... З таго дня помнiцца зусiм iншае. Па сканчэньнi паседжаньня Сыс, Дранько-Майсюк, Вольга Куртанiч, Бурдыка i я выправiлiся ў больнiцу адведаць Пiмена Панчанку. Ён неяк няўдала павалiўся (цi не ва ўласнай кватэры?), зламаў сабе скабы. Здаецца, прапанаваў схадзiць да клясыка Сыс. Шкадую, што я ў той день не сфатаграфаваў народнага паэта. Панчанка жартаваў i апавядаў пра сваё флiртаваньне зь дзяўчынай-мэдсястрой. Цытаваў напiсаны ёй верш. У Панчанкi й Сыса былi на той час асаблiвыя дачыненьнi - яны сталiся апанэнтамi. Панчанка напiсаў верш "Разьвiтаньне", у якiм казаў пра незваротны заняпад беларускай мовы.

Родны Янка Купала,

Вы пiсалi:

"Я веру - настане..."

Дарагi мой Iван Дамiнiкавiч,

Не, не настане!

Гэта ўжо не сьвiтаньне,

Гэта наша настала зьмярканьне,

Гэта з мовай маёй,

Гэта з песьняй маёй

Разьвiтаньне.

Верш спачатку быў надрукаваны ў "ЛiМе", а затым у зборнiку "Горкi жолуд" i выклiкаў у беларускай сьвядомай iнтэлiгенцыi шок. Вядома, Панчанка на тое й разьлiчваў. "Тутэйшыя" мусiлi адказаць. Сыс напiсаў верш "Прачытаўшы верш Пiмена Панчанкi "Разьвiтаньне".

Родны мой Пiмен Панчанка,

Вы сказалi: настала зьмярканьне?

Вы сказалi на мацi мачыха?

Бо настала Вам разьвiтаньне?

(...

|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]