Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 120 из 594

Баяліся людзей Шамоэла і баяліся мяшчан. І ўсё ж я адчуваў сябе такім моцным, якім ніколі дагэтуль не быў. Кепска аднаму, і лепей, калі ёсць побач хаця нехта падобны.

— Адзін з людзей мяне падабраў, — сказаў іудзей. — І да яго я прыляпіўся. Іначай — смерць. Ля сінагог мяне сустрэлі б каменнем. Ля чужых парогаў — непаразуменнем.

— То, можа б, ты гаварыў? — спытаў Басяцкі.

— Не слухайце яго. Ён гаворыць глупства. Яму цяжка гаварыць, і таму ён гаворыць лухту. Няма да чаго яму было ляпіцца. Я ж такі самы выгнаннік, як ён. Я таксама згубіў сваё племя… І што гэта за свет, дзе адны выгнаннікі чагосьці вартыя?

Дык вось, мы спяшаліся пакінуць між сабою і Слонімам як мага больш стадый. Я радаваўся, што я не адзін, і сілы мае прыбылі.

— Т-так, — сказаў Басяцкі. — Вось як, значыцца, ты прыдбаў свайго першага апостала, «Хрыс-тос».

— Пад вечар мы прыйшлі з ім на бераг Бяздоннага возера пад Слонімам і тут вырашылі начаваць. Галоднымі, бо я не спадзяваўся на тое, што нешта спаймаю сваёй самаробнай вудай. Возера было ўсё празрыста-чырвонае, гладкае, як люстра. І лясы вакол яго былі таксама зялёна-аранжавыя.

— Што гэта ён гаворыць? — спытаў Жаба.

— Н-не ведаю, — паціснуў плячыма Балвановіч*.

* Уся гісторыя старажытнасці і сярэдніх вякоў калі і ведала захапленне прыродай, дык толькі фізычна. Захапляцца прыродаю на паперы ці на словах лічылася справай падазронай, дарэмнай і пустой.

|< Пред. 118 119 120 121 122 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]