Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 473 из 594

Былі, вядома, і такія, што на тварах усмешкі, а ў вачах злосць, але менш было іх.

І пачалі разбіраць людзі мяхі са збожжам і на вазкі котчыя класці. А храмы разбілі, не парабаваўшы. А багатых, а нялітасцівых павялі на Нёманаў бераг, дзе заўсёды шыбеніцы стаялі, вешаць каб.

Не ведаем мы, адкуль тут Анея ўзялася. Хто кажа: сама з вежы, дзе сядзела, уцякла, па вяроўках, з сенніка зробленых. Хто кажа: адбіў нехта вязніцу дый выпусціў.

А і іншы слых быў, нібыта кат з паплечнікамі прыйшоў канчаць з ёю і пра апошняе жаданне спытаў. Ну, яна і папрасіла клеткі ёй паказаць ды сказала, што загадзя яго за працу ягоную дзякуе. Той расчуліўся, усё паказаў, а пасля клетку паказаў найлепшую. Сам чалавек зразумее калісь, што так царкве з ім зручней за ўсё. І тады ўсе людзі па добрай волі сваёй увойдуць у такія клеткі хадзячыя, зачыняцца дый хадзіць будуць. Знутры колькі хочаш адчыняй, ды толькі веруючы клетачнік на гэта не пойдзе. А знадворку не адчыніш, бо гэта ўжо будзе замах на свабоду волі таго, хто сядзіць. Ён бо свой абавязак разумее і з клеткі не выйдзе. У розум канчаткова ўвайшоў таму што.

І нібыта Анея папрасіла ўсіх адвярнуцца, бо маліцца будзе, а сама скочыла ў тую клетку і зачынілася. Тыя просяць, каб выйшла, а тая моліцца здзекліва, язык паказвае ды кажа, што яна якраз і ўвайшла канчаткова ў розум. І тады тыя вымушаны былі кінуць яе ў сутарэнні і ўцякаць, бо ўварваўся ўжо ў замак народ.

Не ведаем мы, як і верыць таму. Адно ведаем: на судзілішчы была ўжо яна побач з Хрыстом.

|< Пред. 471 472 473 474 475 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]