Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 474 из 594

Толькі і гаворыць яму: «Ты ішоў?» А ён ёй: «Я ішоў». А яна зноў: «Ты ішоў? Як жа доўга ты ішоў».

А мы вакол стаім ды плачам.

Ката ж таго схапілі на вуліцы. І крычалі: «Вось ён, клетачнік! Вось, душадзёр!» І як ён ні гарлаў, што «дзякуй сказалі б», што «катаў нельга ў клетку», што «яны ўсім прыдатныя, каты», запхнулі яго ў клетку і пагналі сваёй хадою, як труну павапленую, да Нёмана. Хлапчукі ж беглі за катам і шчыкалі яго за ногі».

Хрыбтамі стаялі над Нёманам чорна-шызыя навальнічныя хмары. І па ўсёй дузе берага стаялі незлічоныя глаголі шыбеніц, а трохі адступіўшы ад іх, варушыўся народ. Скакала ў паветры полымя, і аднекуль наносіла дымам. Таму нехта, каб не закураў белы Хрыстоў хітон, накінуў яму на плечы нечы чорны з золатам плашч. Братчык стаяў на ўзгорку. Анея сядзела, прыціснуўшыся да ягоных ног, а трохі ніжэй стаялі апосталы.

Мяшчане і мужыкі гналі паўз іх скручаных. Твар Братчыкаў пасля апошніх падзей страшэнна змяніўся, стаў сухі, з праваленымі шчокамі. Ашклянелі вялізныя вочы. Ён разумеў, куды ён трапіў, які цяжар рашэнняў ускінуў на свае плечы. Ведаў, што ягоныя вочы, вочы сведкі, могуць убачыць смерць двухногіх, асуджаных ім самім.

Ён не хацеў гэтага. Але ён ведаў, што нічога не здолее зрабіць, калі смерці вось гэтых, схопленых, пачне патрабаваць люд. І тады вяртання да чысціні не будзе.

Перад ім паставілі бурмістра Юстына. Вочы ягоныя цяпер не гарэлі вуголлямі з-пад у скобку падстрыжаных валасоў.

|< Пред. 472 473 474 475 476 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]