Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 49 из 594

Не даваць жа выспятка, не таптаць было святую птушку. Зянон махнуў рукою.

— Разява, — зарагатаў ля крамы рыбнік. — Рукі ў…

Зянон не пачуў. Ён доўга ішоў бязмэтна, а потым падумаў, што ўжо ўсё адно, што трэба, ад няма чаго рабіць, хаця б знайсці Вестуна, пагаварыць трохі, адцягнуць нясцерпнае вяртанне дахаты.

І ён пайшоў у той бок, дзе зніклі дудар і Вястун. Не дайшоў. Насустрач яму ішлі яшчэ знаёмыя. Адзін, шырокі ў касці, да сіняга чорны і добра такі сівы, падстаркаваты гараджанін цягнуў, нібы звязку аеру, ахапак адкутых мечных палосаў. Другі, малады і вельмі падобны на падстаркаватага, такі самы сухі тварам, гожы, праманосы, з добра выразаным усмешлівым ротам, валок інструмент. Гэта былі мечнік Гіаў Турай і ягоны сын, Марка.

— Здароў, Зянон, — сказаў Марка.

— Дзень добры, — сказаў Гіаў.

— Здароў.

— Чаго гэты ты, нібы каня няўдала ўкраў? — спытаў Марка.

Зянон неахвотна расказаў усё. Гіаў свіснуў і раптам сказаў сыну:

— Ану, пайшлі з ім. Кідай справу.

— Чакай, Кляоніка возьмем. Дый цяжар там пакінем.

— Ну, давай.

Яны пакрочылі да невялікай майстэрні ў суседнім Разьбярным куце.

— Вы, хлопцы, Ціхону Вусу толькі нічога не кажыце. Сорам! Задражняць. Скажуць: «Кіпаць».

— Ты, дзядзька, маўчы, — сказаў Марка.

Перад домікам разьбяра пылу не было. Усю вулку тут засцілаў тоўсты слой стружак і габлюшак, і старых, пацямнелых, і пахучых, новых.

|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]