Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 491 из 594

Ён абвёўвачыма апосталаў, але нічога асаблівага не заўважыў. Твары як твары. Медныя, у рэзкіх ценях. І вялікія крывыя цені рухаюцца за імі па сценах, запаўзаюць калматымі — з кацёл — галовамі на столь.

— Н-ну? — спытаў Хрыстос. — Не, Пятро, гарэлку адстаў. Гэтак і горад прап'ём. Піва глыток плескані.

Цень на сцяне піў з вялізнага глінянага куфля.

— Дык што? Седзіцё? Морды мочыце? А рукі ў баі замачыць чырвоным — гэта вам страшна? А ў глей іх запэцкаць на ўмацаваннях — гэта вам гідка і цяжка?

Маўчанне.

— Што рабіць будзем? Морды вам чысціць? За муры выганяць у рукі ворагам?

Твар быў суровы.

— Я разумею, хлопцы, — трохі больш стрымана сказаў Хрыстос. — Вам лезці на ражон да канца не хочацца. Вас, калі схопяць, можа, і пашкадуюць па справах вашых. Скажам, не на палю пасадзяць, а ў каменны мех да скону. Усё ж жыццё. Вы не тое, што я. Вас яны не могуць да канца ненавідзець, а мяне ненавідзяць, бо я сведчу аб іх, што справы іхнія злыя. Што ўсе запаветы чалавечыя яны падмянілі адным, дзесятым: «Паважай здраднікаў, і добра табе будзе».

Глядзеў на патупленыя галовы:

— І ўсё ж апошняе маё пытанне. Будзеце вы ваякамі за праўду ці так і пакінуць вас у прапойцах і зладзеях? Будзеце са мной? З імі?

Пятро бегаў вачыма па хаўрусніках. Рашыўся:

— Вядома, з табою.

— Ты не сумнявайся, — падтрымаў яго Баўтрамей.

— Кінь, — загулі галасы. — Чаго ўжо… З пачатку ідзём… Ты на той свет, і мы ўслед.

|< Пред. 489 490 491 492 493 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]