Страница:
493 из 594
І тады Данельпадышоў, асцярожна ўзяў са стала рукапіс, выйшаў на дыбачках і зачыніў за сабою дзверы.
Пераклічка пеўняў усё яшчэ трывала. Крычаў адзін. Адказваў яму хрыпатым басам суседні. Яшчэ адзін. Яшчэ. Зусім здалёк танюткай нітачкай голасу азываўся яшчэ нейкі. Кожны чарговы крык выклікаў меладычную лавіну гукаў.
Крычалі першыя пеўні над горадам. Людзі праз сон чулі іх і не ведалі, што другіх пеўняў шмат хто не дачуецца.
РАЗДЗЕЛ ХLV САД ЛЯ КАЛОЖЫ
Таму што корань усіх зол ёсць срэбралюбства.
Цімахвею, гл. 6, ст. 10
Дзесьці мае дзеці ў любові жылі,
Раслі, раслі, пахіліліся,
Цераз цэркву сушчапіліся.
Беларуская песня
Над зямлёю панавала месячнае святло. Беленыя сцены дамоў здаваліся пяшчотна-блакітнымі. Густы блакіт панаваў на плыні недалёкага Нёмана. Серабрылася і сінела лістота дрэў. Месяц у вышыні быў светлы, як трон Божы, такі светлы, што балюча было глядзець на яго. І толькі рэдкія зоры можна было разгледзець на празрыстай сіні небасхілу.
Яны ішлі каля мура, што абкружаў Каложу. Чорныя цені на блакітным.
— Чаму б табе не ўцячы некуды, — зрабіў апошнюю спробу Сымон-Кананіт. — Уцёк бы некуды, дзе не так страшна. Ёсць жа краіны…
Хрыстос зірнуў на яго. Твар быў блакітны.
— Ёсць. Сапраўды лягчэй. Прынамсі, казаць больш можна. Але ты, Сымоне мой, не разумееш аднаго. Тут, у агульным свінстве, цяжэй… але затое і гонару больш.
|< Пред. 491 492 493 494 495 След. >|