Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 496 из 594

Што ж, а д г э т а г а падне мая справа? І, можа, я памру, іначай чаму так цяжка?»

Зямля неадольна клікала яго да сябе. Вочы ягоныя сачылі за зоркай, а калені згіналіся, і ўрэшце ён стаў на іх, схіліўся да зямлі.

«Ты прабач, — у думках папрасіў ён. — Ты, неба. Я здрадзіў дзеля гэтага. Я — тутэйшы. Я — беларус. Няма дзеля мяне даражэйшай зямлі, і тут я памру».

Ён прыпаў шчакою да травы.

«Што ж ты? Ну, адкажы мне, зямля мая, край мой. У чым я памыліўся супраць цябе? Што зрабіў у шкоду, калі не хацеў? Што знішчыць справу маю? Падкажы!»

Плямы святла ляжалі на траве. Прабіліся праз густую лістоту. Круглыя плямы, падобныя на срэбныя манеты. Такія ж манеты дрыжалі і звінелі на вадзе.

«Я зразумеў, — падумаў ён. — Дзякуй. Срэбра. Грошы. Яны загадзяць і сказяць самую светлую думку. Ад іх — подлы гандаль. І няроўнасць. І зайздрасць. І здрада. І загібель. І калі я загіну, то гэта ад іх. Ды яшчэ ад любові да людзей і да цябе, зямля мая. Гэта яны спарадзілі подласць улады. Яны спарадзілі цэрквы. Колькі яшчэ пройдзе часу, пакуль любоўна сплятуцца над мурамі прыгнёту жывыя дрэвы жыцця? Я не дажыву».

Начное неба ззяла ў бяздонным Нёмане.

«Я не хачу гінуць, — папрасіў ён. — Я хачу дажыць. Вазьмі мяне на неба, зорка. Вазьмі, як Ілію. Каб тысячагоддзі праплылі на зямлі і дні — у жыцці маім»

Шалахцела лістота. Мігцела зорка.

«Не. Не хачу. Не хачу, пакуль не зрабіў наканаванага мне. Не хачу ўцякаць ад працы, ад крывавага поту, ад зямной чашы маёй. Гінуць таксама не хачу. У мяне ёсць сябры, і каханне, і народ мой, і сотні іншых народаў, і ты.

|< Пред. 494 495 496 497 498 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]