Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 52 из 594

Вочы ў яго шырэйшыя за пуза і прагныя, як ястрабава валлё. Святых птушак да разбою прывучыў. Што ж рабіць?

Кірык схаваў у кішэнь косці, якімі ад няма чаго рабіць мужыкі гулялі ўтрох, і ўстаў.

— Ану, хадзем.

— Куды яшчэ? — спытаў Зянон. — Вечна ты, Марка, раззвоніш.

— Хадзем, хадзем, — падтрымалі каваля сябры.

Ціхон таксама ўстаў. У яго былі дзіўныя рукі, брудна-залатыя аж вышэй кісцяў — так за дзесяць год уеўся ў іх бязважкі залацісты пылок, адзінае багацце майстра. Жылаватыя вялізныя рукі.

І гэтыя залатыя рукі раптам сціснуліся ў кулакі.

…У суднай зале чыталі прысуд. Чытаў ларнік* суда, нават па выгляду дурны, як левы бот. Вырачваў вочы, рабіў жэсты пагрозы, жэсты міратворня, жэсты ўрачыстыя. А словаў зразумець было амаль нельга — быццам гарачую кашу варочаў у роце чалавек.

* Архіварыус, натарыус, часам — сакратар.

— Ясней там, — усміхнуўся Лотр.

— «…з гэтага сыходзячы, — ларнік адкашляўся, як Пярун, — высокі наш суд загадвае сатанінскаму гэтаму адроддзю…» Слухай!

Ад пярунападобнага голасу мышы ў клетцы сталі на заднія лапкі. Ларнік павучальна і ўжо ад сябе сказаў ім:

— Сказана бо, здаецца, у «Кнізе Выйсця»: «Шма, Ізраіль!» Гэта, значыцца, «слухай, Ізраіль», во як.

— У вас што, усе тут такія абдараваныя? — спытаў Лотр.

— Многа, — сказаў дамініканец.

Ларнік чытаў са скрутка далей:

— «Загадвае высокі наш суд асудзіць тых на баніцыю*, выгнаць тых мышэй за межы слаўнага княства і за межы слаўна�

|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]