Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 53 из 594



Ларнік чытаў са скрутка далей:

— «Загадвае высокі наш суд асудзіць тых на баніцыю*, выгнаць тых мышэй за межы слаўнага княства і за межы слаўнага каралеўства, да ерэтыкоў, — няхай ведаюць. А паколькі яно высокае, наша правасуддзе, — выдаць ім ахоўную грамату ад катоў і варон». Вось яна.

* Выгнанне.

Карніла ўзяў у ларніка скрутак, пайшоў у кут, пачаў запіхваць яго ў мышыную нару. І раптам скрутак, нібы сам сабою, паехаў у падмосце, а яшчэ цераз хвіліну адтуль даляцеў радасны, сатанінскі віск.

— То ж бо, — сказаў сотнік. — З моцным не судзіся.

Волат Пархвер прыслухаўся:

— Яны, па-мойму, яго ядуць. У мяне слых тонкі.

— Іхняя справа, — буркнуў Сотнік.

У падмосці пачалася радасная валтузня.

— Бачыце? — сказаў змрочны Камар. — І яны прыйшлі. І гэтым цікава.

Кардынал устаў.

— Думаю, не павінны мы забываць аб літасці, аб чалавечнасці, а ў гэтым выпадку — аб анімалізме. Трэба даць два тыдні спакою маткам з малымі мышатамі… Нельга ж гэта, каб у дваццаць чатыры гадзіны.

— Розум добра, а дурасць — гэта дрэнна, — як заўсёды, ні з пушчы ні з поля сказаў Жаба.

— І месяц тэрміну для цяжарных мышэй, — сказаў Басяцкі.

Ларнік слухаў, што яму кажуць і шэпчуць, крэмзаў нешта пяром. Потым устаў і агаласіў:

— У адваротным жа выпадку — анафема!

Сябры стаялі ля хлебнікавых дзвярэй. Хлебнік шныпарыў вачыма па суседзях-крамніках, але тыя, відавочна, не хацелі звязвацца са здаравеннымі, як буйвалы, рамеснікамі.

— То што, — спытаў Вус, — пярсцёнка майго не лічыш?

— Чаму? — схаваў вочы хлебнік. — Ну, памыліўся. Ну, памылка.

|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]