Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 522 из 594



— З т а б о ю ды гонар?— спытаў Лотр.

— Басяцкі, ты ж сказаў juzo! Дзе тваё сумленне?!

— Ну, — пёс Божы ўсміхнуўся амаль прыемнай разумнай усмешкай. — Маё сумленне, вядома, не вынесла б гэтага, але ты не заўважыў, не дачуў — я замест juzo сказаў іzо*. Ты занадта прастадушны, сын мой. Мужчына можа маўчаць, калі бачыць несправядлівасць, і застацца сумленным. А жанчына — скажам, я н а — маўчаць перад гвалтаўніком, і гэта не зганьбіць яе, і застанецца яна такой самай вернай або непарушнай нават.

* Гару.

Хрыстос паспрабаваў ударыць яго нагою ў пах, але не дастаў. Яго адцягнулі. Нават ён, у сто разоў спрытнейшы за любога з гэтых, поўны ўладар свайго цела да апошняга нерва, нічога не мог зрабіць, калі дзесяць чалавек трымаюць яго.

— Рабі, што хочаш, — з рота ў Басяцкага нібы плыў смярдзючы гной, нібы травінка-джала высоўвалася з-пад языка, — толькі ўнутрана ў гэтым не ўдзельнічай, юны мой сябра.

— …шчанюк, — плюнуў Хрыстос. — Думаеш, за тыя некалькі год ты бачыў, ты думаў больш за мяне? Гнойны робак. Ты сонца не бачыў, вякоў не бачыў, быдла!

— Ды ўвогуле літасці Божай не пазбавішся нават, калі дасі прысягу без намеру стрымаць яе. Вось я табе паабяцаў: «Выканаю». А сам сабе дадаў: «Калі мяне да гэтага прымусяць або я сам пераканаюся, што ты не вораг, а карысны для бацькаўшчыны і дзяржавы чалавек».

|< Пред. 520 521 522 523 524 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]