Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 525 из 594



…Хрыстос на беразе, убачыўшы ўсё гэта, зарагатаў.

— Ты чаго? — у непаразуменні спытаў Басяцкі.

— Ну, пастыры. Ну, дзякуй за відовішча, а то я быў і нос павесіў; добра, што не адвялі, далі ўбачыць. Ну, прапашчая ваша справа. Ужо калі вы гэтую авечку, якая нікога не пакрыўдзіла, кусацца прымусілі — тады яшчэ не ўсё страчана. Дрэнь ваша справа. Дзярмо. Га-гха-га-га!

Яго павялі ад берага, а ён рагатаў, і смех ягоны быў страшны.

…Човен між тым імчала і імчала вада.

— І хацеў бы я ведаць, як мы цяпер дабяромся да берага, — сказаў Раввуні.

Анея, ужо развязаная іудзеем, безуважна сядзела на дне чоўна. Праплылі лясістыя горы, кранутыя сям-там першай жаўцізною восені. Выбегла на строму чырвоная, трапяткая асінка. Цікаўна глядзела, а хто гэта плыве ў чаўне. Пясчаная каса далёка ўрэзалася ў цёмна-сінюю ваду, і нехта на касе ўтрапёна махаў рукамі. Іуда прыгледзеўся і з абміраннем сардэчным пазнаў: на касе стаялі Кірык Вястун, разьбяр Кляонік і Марка Гурай.

— Сюды праўся! — крыкнуў каваль.

Раввуні развёў рукамі. Вясло падчас бойкі ўхапіла рака. І тады Марка і Кляонік кінуліся ў ваду, пачалі рэзаць яе плячыма, даплылі, рыўцом паварацілі човен да берага і пацягнулі яго. У пырсках свежай вады на загарэлых плячах, у пене і хропе, як вадзяныя коні, як нябачаныя марскія багі.

Іуда чэрпаў забортную ваду і абмываў твар, каб ніхто не заўважыў, што ён плача.

На беразе яны доўга абдымаліся і ляпалі адзін аднаго па плячах.

|< Пред. 523 524 525 526 527 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]