Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 526 из 594



— Братка, — захлынаўся Іуда. — Жывы… Братка.

— Жывы, — сказаў каваль. — На злосць некаторым, каб ім на трыбусе поўзаць, а зад цягнуць.

— Фаўстына дзе?

— На хутары, — адказаў Кляонік. — Зараз у нас будзе жыццё такое, што небяспечна…

Марка маўчаў. Іуда ведаў чаму. Гіава Турая схапілі.

— Нічога, — сказаў Раввуні. — Галоўнае — жывыя. Цэлая галава і думаць можа.

— Нашто?… — без слёз спытала Анея. — Нашто ратавалі? Памерці б. Так яно спакойна.

— Нашто? — і Іуда брыдка вылаяўся ў гневе.

Ашаломленая Анея заміргала вачыма. Румянец сораму заліў увесь твар. Але Іуда не зважаў на гэта. Любымі сродкамі ён быў рады страхнуць гэтае бабскае здранцвенне. Нават біў бы.

— А на тое, каб не сядзець з ім. І каб думка-ткі была. І каб уратаваць або паехаць усім разам у мілую кампанію да праайца Аўрама, і абдымацца там з паважнай бабулькай Рахіллю, і да сканчэння дзён есці без выпіўкі аднаго смажанага левіяфана, аж пакуль не пачне нудзіць… Таксама да сканчэння вякоў.

Ён быў зусім іншы, і ўсе астатнія глядзелі на яго здзіўлена.

— Пайшлі… Дарогаю пагаворым.

…Яны ішлі і меркавалі аб тым, што ім рабіць, ужо даволі доўга, калі Іуда заўважыў у мільгаценні лясной лістоты нейкі цень. Чалавек сядзеў спіною да дарогі, і Іудзе здалося, што ён пазнаў яго. Астатнія нічога не заўважылі.

— Ідзіце, — сказаў ён астатнім. — Я даганю.

Пачакаў, пакуль сябры не зніклі за павароткаю, і асцярожна пайшоў да чалавека.

|< Пред. 524 525 526 527 528 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]