Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 573 из 594

— Жывы?

— Ціха, браце! Зброю маеш?

— Клявец пад плашчом.

— Старайся праціскацца да эшафота. Дзе больш за ўсё рас.

— Любыя, мілыя, няўжо нашы? Не кінеце?

Кірык Вястун, Марка Турай і Кляонік сапраўды не збіраліся кідаць на эшафоце свайго верхавода. Мала было надзеі адбіць яго. Ніхто не хацеў загадзя каркаць, але больш за ўсё было шансаў самім застацца на замкавым двары, палегчы пад мячамі варты.

Адзіны шанс давала нечаканасць нападу. Каваль за гэтыя дні здолеў сабраць сотні дзве ўзброеных людзей з «недабітых». Частка іх моцным кулаком стаяла паблізу Ўздыхальні. Яны павінны былі ў належны момант напасці на варту каля эшафота, перабіць яе і, схапіўшы асуджанага, цягнуць яго да мура, які выходзіў на Нёман. На гэтым шляху, да самых муроў, стаялі два рады сваіх людзей. Калі справа пачнецца, яны напруць на натоўп і ачысцяць для ўцекачоў праход, каб ніхто не перашкаджаў, не блытаўся пад нагамі. За мурам, пад адхонам, чакаюць коні.

Застаецца, што праўда, яшчэ і мур. І вось тут, калі не спраўдзіцца разлік, усё будзе скончана. Тады толькі і застанецца, што ўчыніць сечу і загінуць.

Калі ж выпадзе адзінае з сотні ачко ўдачы — тады тыя, што стаяць зараз у расах, будуць гарлаць, біцца, усімі сродкамі арганізоўваць замяшанне, збянтэжанасць, паніку. Застрануць у браме, будуць замінаць варце, як мага адцягнуць момант пагоні, а пасля будуць рассейвацца па адным.

Здаецца, усё было падрыхтавана.

|< Пред. 571 572 573 574 575 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]