Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 575 из 594

Што з табой, брат Альбін?

— Я думаю, што мне давядзецца кінуць цябе, сынок. Не пазней чым заўтра я ўцякаю з горада. У Вільню.

— Чаму гэта?

— Глядзі, — Крыштофіч працягнуў руку.

Да чалавека з крыжам адусюль цягнуліся кулакі.

— Смерць! Смерць яму!

— Варта! Малайцы нашы! Сла-ава! З гэтымі не пабрыкаешся! Дудкі!

— Хай памрэ!

— Хай! Хай!

— Збавіцель! Выратавальнік! Выратуй самога сябе!

Бекеш перасмыкнуўся:

— Страшна.

— Таму мне і трэба ўцякаць. Бачыш, яны даспелі. Не сёння, дык заўтра возьмуцца і за нас. І гэтыя будуць памагаць і ўхваляць. Кажу табе, яны даспелі. Табе яшчэ можна некаторы час заставацца тут. А я абразіў Лотра. Гэты не забудзе, успомніць.

— Страшна, — сказаў Бекеш. — Я разумею цябе. Як бы і мне не давялося ўцякаць адсюль следам за табою.

— Чуеш? — спытаў Крыштофіч.

Нехта непадалёку ад іх філасофстваваў, б'ючы сябе кулакамі ў грудзі:

— Вось я веру. Я ісцінна, глыбока веруючы. Але ж верхнія людзі, начальнікі, павінны пайсці мне насустрач, памагчы, раз і назаўсёды распарадзіцца, у што мне верыць.

— То ж бо, — сказаў Кашпару брат Альбін. — У Гародні нам больш няма дарогі, няма жыцця.

…У гэты момант камень ударыў Хрыста па галаве. Адразу за гэтым малады купчык падскочыў, кінуў прыгаршчу гразі. Братчык ірвануўся да яго, такі страшны, што купчык заверашчаў, кінуўся ад яго, упаў пад ногі натоўпу.

— То ж бо. Над пешым арлом і варона з калом.

|< Пред. 573 574 575 576 577 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]