Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 62 из 594



— На беззаконні! Язык мой — звонам у роце!

— А вось мы табе зубы выб'ем, — сказаў яму Пархвер. — Тады языку твайму ў роце куды вальней боўтацца будзе.

Натоўп закрычаў:

— Не руш! Не руш, кажу, прарока! — наліваючыся крывёю, рыкаў знаёмы гаршчэчнік Хларэнт.

І тады Вястун з ходу ўварваўся ў «гульню».

— А вось мы вашыя свірны памацаем!

— А чаго?! — узвыў натоўп. — Чаго, сапраўды?! Даввай!

Варта, разумеючы, што справы дрэнь, ашчацінілася была дзідамі. І тады Хларэнт папляваў у далоні і, паддаўшы плячом, перакуліў на іхнія галовы воз сваіх жа гаршкоў. Да тых, што засталіся цэлыя, пацягнуліся адразу сотні рук, пачалі кідаць ва ўзброеных.

— Бі іх, — крычаў Хларэнт. — Усё адно варыць няма чаго.

Гаршкі звонка разбіваліся аб шаломы. Варта павольна адступала ад замка.

— Людзі! У доўбні! — крычалі адусюль. — Мы іх зараз!

Гігаталі і ўставалі дыбам коні. А над усім полем пабоішча юрод уздзяваў угору складзеныя «знакам» пальцы і крычаў:

— Ідзе! Ужо ідзе Хрыстос!



РАЗДЗЕЛ ІV «ЛІЦАДЗЕІ, СКАМАРОШКІ, БЛАЗНЫ НЕСАМАВІТЫЯ…»

Але злы дух сказаў у адказ: «Ісуса ведаю і Паўла мне вядомы, а вы хто?»

Дзеяніі,гл.19, ст. 15

Вачыма намізаюць, і ў дуды равуць, і хары авечыя і іншыя на вобразе Божым носяць, і беса цешуць, і, плешчучы далоньмі, клічуць: «Лада! Лада!» Сірэч бес і бог бесаў Ладон. А таму дуды іхнія і жалейкі ламаць і паліць.

|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]