Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 84 из 594



Дудар і Вястун паціснулі плячыма. Мечнік Турай плюнуў.

— Самазванцы, — грэбліва сказаў Кляонік. — А брыда гэта, хлопцы.

— Ну вось, гэтую брыду зараз пацярэбяць, — трохі нібыта ніякава сказаў бурмістр.

— Пацярэбяць, — сказаў хлебнік. — Там, браткі, такія жалезныя ракі водзяцца! Клюшні — ого-го!

Кляонік грэбліва зморшчыўся.

— Такія ракі паўсюль ёсць. Ды толькі самая што ні на ёсць свіння можа гэтаму радавацца ды гэтым выхваляцца. Не той кат, хто б'е, а той, хто, б'ючы, куражыцца.

— Пакажуць ім, пакажуць, — бубніў хлебнік.

І раптам рыбнік зарагатаў. Убачыў, што натоўп ужо зусім рэдкі і што напад на рынак удалося адбіць.

— Што? От вам і бунт. Гэта вам не пры каралі Аляксандру, што вас, беларусцаў, любіў, Гародню і Вільню любіў. Каралю нашаму імя Жыкгімонт!

— А ты не беларусец? — спытаў Марка.

— А ты правер, — на той самай мове, што і Турай, сказаў хлебнік. — Паглядзі рысі пад хвост.

— То хто тады?

— А хто прыйдзе ў горад, чыя сіла — таго і я, той і я.

З замкавай брамы вырваўся ганец. Падляцеў да натоўпу, свечкаю ўзняў каня. Жалезная пальчатка ўзвілася ўгору.

— Радцы-гаспадары… У замак ідзіце… Суд будзе… Усе лаўныя і царкоўныя і замкавыя, што да суда, хай ідуць.

Кінулі сваю залатую гурму некалькі чалавек у рызах. Паскакаў да брамы войт. Пачалі збірацца і ратманы.

Двое радцаў пайшлі апошнія. Толькі тут стала відаць, што п'яныя, як сучка ў бочцы з півам. Адзін нават пасярэдзіне плошчы стаў на чацвярэнькі.

|< Пред. 82 83 84 85 86 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]