Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 18 из 41

Набраўшы вады ў прыгаршчы, ён па старой завядзёнцы зiрнуў на пажоўклы здымак i маршал- гэта было бачна дарэшты выяўна, - хiтнуў галавой i па-змоўнiцку мiргнуў левым вокам.

Васiлёва малакавозка загула ля весьнiц, калi ўжо зусiм разьвiднела. Пачуўшы надрыўны сыгнал, Яўхiм выйшаў на ганак, нетаропка прывязаў да ручкi валiзы канапляную шворку - цягнуць валiзу трыма пальцамi не выпадала, таму даводзiлася абкручваць вяроўчыну вакол цэўкi рукi i, такiм чынам, можна было несьцi ня толькi аполец сала зь вянком цыбулi, але й цэлага кабана, - i пад неадчэпнае мармытаньне Агаты: "Iдзi ж ты жвавей... на дызель спозьнiшся", рушыў да весьнiц.

У кабiнку залез з дапамогаю Васiля, а перавёўшы дых, прымасьцiў мiж ног валiзу.

- Ды не цягай левай рукой, а то зноў сэрца схопiць... Чуеш?

- Чую! - адмахнуўся ён ад жончыных парадаў i зь нецярплiвасьцю кiўнуў Васiлю.

- Ваду замоўленую адразу ж i аддай. Ды глядзi каб Хведзька ня бачыў... пасьпела сказаць Агата, перад тым як Васiль, навалiўшыся яму на калена, ляпнуў дзьверцаю, нацiснуў на газ i старая, сiлячыся перакрычаць гудзеньне рухавiка, бязгучна заварушыла губамi.

Да станцыi яго, як заўсёды, падкiдваў андросiшын сын Васька, якi шторанку вазiў малако ў Азярышча.

Васька быў хлопцам маўклiвым i дзiкаватым. Меў ужо трыццаць гадоў, але дагэтуль халасьцякаваў, ня пiў гарэлкi, не палiў i з тае нагоды быў празваны Баптыстам.

|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]