Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 19 из 41

З Васькам можна было даехаць да Азярышча, а то й да самога Вiцебску, куды зрэдзьчасу ганялi малакавозку i не пачуць ад яго анiводнага слова: сядзiць, маўчыць, круцiць руль i панылымi вачамi паглядае на дарогу.

Сама Андросiха тлумачыла сынава маўчаньне i непiтушчасьць тым, што падчас радзiнаў павiтуха цюкнула, па неасьцярожнасьцi, немаўля галоўкаю аб край тапчану й дзiцёнак пасьля таго тры днi не смактаў малака й ня плакаў. Андросiха распавядала пра ўсё гэта не бяз гордасьцi, шкадуючы, што й астатнiх Васiлёвых аднагодкаў, якiя ўсе чыста сьпiлiся, свойчас ня цюкнулi галовамi аб край тапчана.

Праўда, хоць з Васькi Андросава й пасьмейвалiся ды называлi Баптыстам, але ўадначас i паважалi: перш ад усяго за лагодны характар. Баптыст нiкому не адмаўляў у дапамозе, прычым рабiў людзям дабро моўчкi, зь ледзь прыкметнаю ўсьмешкаю на твары. Вось i цяпер, пад'ехаўшы да клюба, ён спынiў машыну, непаропка вылез з кабiны i пайшоў да клюбных дзьвярэй, ля якiх стаялi бляшанкi з кiнастужкай. Бляшанкi тыя трэба было завезьцi ў кiнапракат, здаць па акту й атрымаць наўзамен новы фiльм. Пазiраючы ў люстэрка задняга агляду на Баптыста, якi прытарочваў скрынi да борта малакавозкi, Яўхiм мiжволi згадаў Юрку Раднёнка, зь якiм дабiраўся да Азярышча мiнулым разам. Юрка - Васьчын зьменшчык i горкi п'янюга, - ледзь не штовечару пiячыў у кiнабудцы, але ўсё адно, мацуючы скрынi да борта, уголас мацюкаўся, а потым да самых Балбекаў апавядаў - як яму абрыдла важдацца з гэтымi "кiнамi".

Убiўшыся ў кабiнку, Баптыст працёр анучкаю запацелую шыбу, кiнуў анучку ў "бардачок" i толькi тады нацiснуў понаж газу.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]