Зимовыя сны (на белорусском языке)   ::   Мудров Винцесь

Страница: 22 из 41

Васiль запытальна кiўнуў, маўляў заснуў, цi што? - i Яўхiм, нiчога не сказаўшы, расшпiлiў вiльготнымi пальцамi верхнiя гузiкi кашулi. Потым ён яшчэ раз глыбока ўздыхнуў i, выдыхаючы паветра, бязгучна прамармытаў: - Рыжык.

З-за павароткi выплыў жоўты паказальнiк з надпiсам "Балбекi" ды чорныя стрэхi хат. Да Азярышча заставалася дванаццаць кiлямэтраў.

Хаця час i прысьпешваў, але да вакзала ён не паехаў, - вылез ля канторы кiнапракату - вырашыў, па старой звычцы, зазiрнуць на базар. Прычакаўшы, пакуль Васiль адвяжа бляшаныя скрынi, ён разьвiтаўся з вадзiлам, выцягнуў з кiшэнi пачак "Памiру", у якiм была адна-адзiная цыгарка, прыпалiў яе на каляным ветры i пайшоў, рассоўваючы як той марак на сушы, адседжаныя ногi.

Наведваньне базару было Яўхiмавай жарсьцю. Калi дазваляў час, ён гадзiнамi сноўдаўся мiж базарных радоў, слухаў людзкую гамэрню, дзiвiўся на даўжэзны нос каўказца - каўказец узiмку i ўлетку прадаваў на азярышчанскiм базары гвазьдзiкi, - i яму манулася таксама стаць пад паветку, расклаўшы перад сабой сякi-такi вясковы тавар. Аднаго разу ён ня вытрываў - даведаўся, колькi просяць за слоiк мёду базарныя цёткi, стаў поруч i прадаў за тры рублi шклянку крупчастага лiпцу, якi вёз унуку. Пра той выпадак Яўхiм апавядаў потым кожнаму стрэчнаму й кожнага разу сканчваў аповед нязьменнай фразай: "Дык гэта ж мёд, а не брыдота, якую там прадаюць..."

Яшчэ гадоў пяць таму, па суботах i нядзелях, на азярышчанскiм базары зьбiралася процьма народу.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]