Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 11 из 45

Памятаеш, нас займала пытанне: здатныя лесбiянкi раўнаваць да мужчын цi гэта ў iх сiстэме каштоўнасцяў нявартаяўвагi драбнiца накшталт дожджычку за вакном?

Скульптар-керамiст Коля не паспеў набраць той сумы балаў, якая дала б яму права перайсцi ў разрад заўсёднiкаў. Ягоная рэдкая для трыццацi з гакам гадоў светлая бародка над жураўлiнай шыяй, дзе матляўся вузел нясвежай стракатай касынкi, аздобiла iнтэр'ер кавярнi ўсяго двойчы.

У свой другi вiзiт Коля запрасiў нас на гасцiны. Ён жыў з бабуляю на цянiстай вулiцы ў пабудаваным палоннымi немцамi двухпавярховым доме. Адзiн з пакояў прасторнай занядбанай кватэры на першым паверсе быў ператвораны ў майстэрню i адначасова ў спальню з шырокай канапаю, якую гаспадар называў сексадромам.

Мы выпiлi каньяку, i Коля паклiкаў мяне на кухню, дзе змоўнiцкiм тонам паведамiў, што мы з табой можам заняцца на ягонай канапе любоўю, але з адной умоваю: альбо ён, Коля, будзе назiраць за намi ў вакно, альбо праз нейкi час знячэўку зойдзе ў пакой. "Чыста прафесiйная цiкавасць, стары", - ужо няўпэўнена варочаючы языком, патлумачыў Коля.

Не, пра паэта я не забыў, як памятаю i тое, што ты прадказала ягонае з'яўленне, заўважыўшы, што ў такой мясцiне павiнен бываць хоць адзiн прызнаны цi, лепей, непрызнаны паэт. Тваё прароцтва матэрыялiзавалася ў аблiччы дыстрафiчнага юнака ў акулярах i атрутна-жоўтым швэдры. Лесбiянкi адгарадзiлiся ад паэта ледзянымi ўсмешкамi i проста не пусцiлi за свой столiк, таму першымi слухачамi наканавана было стаць нам. Ад празмернага хвалявання ў паэта мутнелi шкельцы акуляраў.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]