Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 43 из 45

Такi самы эфект мiлiцыянт Пеця мог бы выклiкаць, разрадзiўшы свой пiсталет у вiтрыну за стойкай. Глуханямыя не былi глухiмi, ва ўсякiм разе хтосьцi з iх меў слых, дастатковы на тое, каб адчуваць мелодыю i беспамылкова вадзiць партнёра. Ад разгубленасцi астатнiя пары спынiлiся, i да канца песнi глуханямыя танцавалi ў адзiноце.

Потым я запрасiў цябе, а мiлiцыянт, разоў колькi зiрнуўшы на лесбiянак, памочнiцу бармена. Сам бармен, нечакана лёгка валодаючы сваiм шафападобным целам, танцаваў з высокай шатэнкаю з кампанii маладзёнаў. Лесбiянкi трымалiся даўжэй, аднак не маглi не адчуць, што iх ахутаныя цыгарэтным дымам адмовы ад мужчынскiх запрашэнняў выглядаюць двайным выклiкам. У танцы яны рухалiся з пластычнасцю прафесiяналак, але, як i глуханямыя, не дазволiлi разбiць свой дуэт нi мiлiцыянту, нi бармену, нi мне.

Пад "Girl" ты пайшла з худым, як жэрдка, вастраносым хлопцам, а я - з ягонай пышнагрудаю сяброўкай, што мела зайздросную талiю i карону цудоўных каштанавых валасоў, якiя, напэўна, умелi маляўнiча рассыпацца па падушках. Дзяўчына яўна перабрала норму: яна павiсла на мне i, прыцiснуўшыся ўсiм целам, зашаптала, што хоча, каб я на ёй пакатаўся. Ты атрымала ад яе незаслужанае абвiнавачанне ў фрыгiднасцi, а твой партнёр з птушыным носам - у iмпатэнцыi, што не перашкодзiла яму выцягнуць шарыкавую асадку i напiсаць табе на далонi нумар тэлефона.

Прыкладна ў гэты час мокры ад поту бармен грукнуў аб стойку дзвюма дармавымi пляшкамi лiкёру i дзвюма - шампанскага. Гэта сталася сiгналам.

|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]