Genius loci (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница:
44 из 45
Пеця ўпершыню раскашэлiўся на пачастункавае шампанскае, глуханямы паставiў побач каньяк. Мы з лесбiянкамi падтрымалi агульнае натхненне, а моладзь, у якой даўно скончылiся грошы, унесла сваю долю тым, што ссунула два столiкi i расставiла крэслы, на якiх уладкавалiся ўсе, апрача красунi з асiнай талiяй, што цiхамiрна пасопвала ў кутку за выступам дзвярэй...
Тралейбусы ўжо даўно не хадзiлi, калi ў прачыненае вакно зазiрнуў мiлiцэйскi патруль. "У нас банкет!" - зычна выгукнуў бармен, i ягоны голас аказаўся неспадзявана цвярозым i прагучаў над сатурналiяй, як ранiшнi крык пеўня...
Ноч перамiргвалася дробнымi гарадскiмi зоркамi i дыхала свежасцю блiзкае восенi.
Колькi хвiлiнаў мы, паўтара дзесятка познiх гулякаў, непрыкаяна тупалiся ля дзвярэй, а тады пацягнулiся кожны ў свой бок. Пазней за астатнiх разышлiся пары: мы, глуханямыя i лесбiянкi.
Праз два днi мы з табой стаялi на тым самым месцы. Прызнайся, разам са старой завядзёнкай нас вяла i надзея, што расстанне з кавярняю было заўчасным i, праехаўшы тры прыпынкi, мы ўбачым чырванашчокага бармена, а там падыдуць лесбiянкi альбо, прыгнуўшыся ў дзвярах, зойдзе алмазаздабытчык з пасiяй-аднадзёнкай...
Нас сустрэла падкова высокага свежага плота, якi хаваў i два вакны на някiдкiм фасадзе, i бакавую сцяну, дзе была намаляваная назва, i клёнiк-самасейку з тузiнам пыльных лiсцяў, што збiраўся вырасцi на газоне перад ганкам.
|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|