Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 42 из 45

Будзем шукаць, пакуль аднаго вечара не адчуем, як на нас павее знаёмай аўраю. Была разгледжаная нават iдэя далучыць да пошукаў усiх сталых наведнiкаў, а ўпрыдачу i бармена з яго здобнай памагатай, карацей - "пераехаць" цэлай ватагай, хоць, калi шчыра, мне было цяжкавата ўявiць, як мы дамовiмся аб'яднаць сiлы з лесбiянкамi, не кажучы ўжо пра глуханямых.

Можна было здагадвацца, як успрынялi паведамленне бармена iншыя, але факт застаецца фактам: у апошнi вечар без усякага запрашэння сабралiся ўсе даўнiя клiенты: i кампанiя маладзёнаў, i Пеця, i лесбiянкi, адна з якiх паставiла на столiк букецiк свежых жоўтых бяссмертнiкаў. Глуханямыя прыпазнiлiся i адчынiлi дзверы а палове дзесятай, нiбыта ведаючы, што з нагоды развiтання кавярня будзе працаваць пазней.

Чамусьцi не прыйшоў адзiн алмазаздабытчык, столiк якога раз-пораз ненадоўга займалi розныя залётныя птушкi. Прачытаўшы на дзвярах абвестку, найбольш цiкаўныя пыталiся, чаму сёння кавярня адчыненая да паўночы, а мы, не згаворваючыся, пацiскалi плячыма i, я ўпэўнены, у думках дадавалi, што гэтыя дзве лiшнiя гадзiны не даюць чужанiцам нiякага права ашывацца сярод нас i шкрабаць душу недарэчнымi роспытамi.

На пачатку адзiнаццатае маўклiвы цiск на залётных даў плён: на "палубе" засталiся толькi свае. Моладзь са згоды бармена пераставiла столiк да дзвярэй, чым, па сутнасцi, забарыкадавала ўваход, i пайшла танцаваць пад блюзавыя мелодыi. Услед за гэтым бармен паставiў анталогiю "Bеаtles", i паднялiся мы, а дачакаўшыся наступнае песнi, - глуханямыя.

|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]