Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
20 из 92
Ня любiў ён, калi гаварылi пра ягоныя ногi, якiя запраўды былi кароткiя ды крывыя.
- Цi ня думаеш ты, - запытаўся ён у зайца, - што твае ногi бегаюць хутчэй i лепш?
- Вядома, - адказаў заяц.
- А цi ня хочаш ты зы мною навыперадкi пабегчы? - пытаецца вожык.
- З табою навыперадкi? - кажа заяц. - Не сьмяшы ты мяне, калi ласка. Няўжо-ж ты на сваiх крывых нагах мяне абгонiш?
- А вось пабачым, - адказвае вожык. - Убачыш, што абганю.
- Ну, давай пабяжым, - кажа заяц.
- Пачакай, - адказвае вожык, - спачатку я схаджу дадому пасьнедаю, а праз паўгадзiны вярнуся на гэтае месца. Тады i пабяжым. Добра?
- Добра, - сказаў заяц.
Пайшоў вожык дадому. Iдзе й думае: "Заяц, вядома, хутчэй за мяне бегае. Але ён дурны, а я разумны. Я яго перахiтру".
Прышоў вожык дадому i кажа жонцы:
- Жонка, апранайся хутчэй, прыдзецца табе зы мною ў поле йсьцi.
- А што здарылася? - пытаецца вожычыха.
- Ды вось мы з зайцам паспрачалiся, хто хутчэй бегае - я цi ён. Я павiнен зайца абагнаць, а ты мне ў гэтай справе дапаможаш.
- Што ты - звар'яцеў? - зьдзiвiлася вожычыха. - Ён-жа цябе адразу перагонiць.
- Не твая справа, жонка, - сказаў вожык. - Апранайся хутчэй ды пойдзем. Я ведаю, што раблю.
Апранулася жонка ды пайшла з вожыкам у поле.
Падарозе вожык кажа жонцы:
- Мы пабяжым з зайцам вось па гэтым доўгiм полi. Заяц пабяжыць па аднэй баразьне, а я па другой. А ты, жонка, стань у канцы поля каля маёй баразны. Як толькi падбяжыць пад цябе заяц, ты крыкнi: "Я ўжо тут!".
|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|