Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
41 из 92
Старэйшы ўмеў на скрыпцы йграць, серадольны - на дудцы, а найменшы - дурны, усё, седзячы на печы, лучыну стругаў. Вырасла ў таго гаспадара ў садочку яблынка, а на ёй расьлi залатыя яблычкi. Аднаго разу агледзiлi яны, што кажнаю ноччу не ставала аднаго яблычка. Выправiў бацька старэйшага сына пiлнаваць, а ён прыставiў драбiнку да яблынi i йграе сабе ды йграе. Адно-ж на ранiцу яму спаць захацелася, ён задрамаў, а тымчасам нешта зашумела. Прачнуўся, аж нiдзе нiчога няма, толькi яблычка не стае. Пайшоў ён да бацькi змаркоцiўшыся, што не дапiльнаваў.
На другую ноч серадольны кажа:
- Пайду ўжо я, я дапiльную.
Як прыйшла другая ноч, пайшоў ён iз сваёй дудкай, сеў на драбiнцы ды йграе сабе на ўсякiя лады. Грае ён так, грае, ледз узыйшла зарнiца, а яму спаць захацелася; ён задрамаў, аж чуе скрозь сон, што нешта зашумела. Пакуль ён прачнуўся, iзноў аднаго яблычка няма. Брыдка й яму iсьцi ў хату, што не дапiльнаваў яблычка.
А ўжо той дурны кажа:
- На чым стану то стану, а такi мушу дапiльнаваць залатых яблычкаў. - Усе толькi ўсьмiхнулiся на тую гутарку.
Прышла трэйцяя ноч, дурны, такi ўжо рызыкоўны, выбiраецца ўжо на драбiну, набраў iз сабою лучыны ды й пачарапкаўся якраз на яблынку. Стругае ён сабе, стругае ды й падсьпеўвае. Ледзь пачало на сьвет займацца, аж чуе шчэ здалёк, што нешта шумiць. Прытаiўся ён на драбiнцы, ажно-ж залаты птах вялiкi, большы за жураўля, ляцiць проста на залаты яблычак. Птах да яблынкi, а ён яго - цап за хвост. Птах вырваўся i яблычка ня ўкраў, толькi тры пярынкi засталося ў дурнога ў руцэ.
|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|