Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
22 из 102
Але можна было заўважыць, што гэтыя двое нiколi не пагаджалiся мiж сабою: калi адзiн з iх выказваў якую думку, можна было быць пэўным, што другi будзе яе абвяргаць. Нават калi было пастаноўлена - па сутнасцi, нiхто не меў нiчога супраць выдзелiць маленькi выган за садам у якасцi месца адпачынку для жывёлаў, якiя састарылiся i не маглi болей працаваць, дык усчалiся зацятыя спрэчкi наконт дакладнага веку выхаду на пенсiю для розных катэгорыяў жывёлы. Сход заўсёды сканчаўся адспяваннем "Звяроў Брытанii", i ўвесь час па абедзе прызначаўся на адпачынак.
Рымарню свiннi выбралi сабе за штаб. Вечарамi яны вывучалi тут кавальства, цяслярства i iншыя неабходныя рамёствы з кнiжак, якiя яны вынеслi з сядзiбы. Сняжок сам займаўся яшчэ i арганiзаваннем iншых жывёлаў у гэтак званыя Жывёльныя Камiтэты, выяўляючы пры гэтым нястомную заўзятасць. Для курэй ён заснаваў Камiтэт па Вытворчасцi Яек, для кароў - Саюз Чыстых Хвастоў, для авечак - Рух за Бялейшую Воўну. Быў створаны яшчэ Камiтэт Перавыхавання Дзiкiх Таварыстваў (з мэтаю прыручэння пацукоў i зайцоў) i шмат iншых, а таксама курсы па лiквiдацыi непiсьменнасцi. Агулам беручы, усе гэтыя задумы не ўдалiся. Спроба ўхатнiць дзiкiх жывёлаў, напрыклад, правалiлася амаль адразу. Тыя працягвалi паводзiць сябе па-ранейшаму, а калi да iх ставiлiся з шчодрасцю i спагадай, яны проста з гэтага карысталi. Кот далучыўся да працы Камiтэта Перавыхавання i колькi дзён быў вельмi актыўны. Адзiн раз бачылi, як ён сядзеў на даху i гутарыў з вераб'ямi, якiя абачлiва трымалiся ад яго на адлегласцi.
|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|