Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
24 из 102
Выявiлася таксама, што найдурнейшыя жывёлы, як авечкi, куры i качкi, былi няздольныя вывучыць Сем Запаведзяў на памяць. Пасля доўгага роздуму Сняжок абвясцiў, што Сем Запаведзяў, па сутнасцi, могуць быць зведзеныя да аднаго лозунга, а менавiта: "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна". У гэтым, сказаў ён, палягаў асноўны прынцып Жывялiзму. Той, хто глыбока iм прасякнецца, зможа нiколi не баяцца нiякiх чалавечых уплываў. Птушкi спачатку запярэчылi, бо iм здавалася, што яны таксама маюць дзве нагi, але Сняжок давёў iм, што гэта не так.
- Птушынае крыло, таварышы, - сказаў ён, - гэта орган руху, а не дотыку, i, такiм чынам, павiнна быць прыраўнянае да нагi. Адметны знак чалавека рука, прылада, якою ён чынiць усе свае зладзействы.
Птушкi не зразумелi доўгай прамовы Сняжка, але пагадзiлiся з ягоным тлумачэннем, i ўсе нiжэйшыя жывёлы ўзялiся вучыць новы лозунг на памяць. "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна" было напiсана вялiкiмi лiтарамi на гуменнай сцяне над Сямю Запаведзямi. Вывучыўшы нарэшце гэты лозунг на памяць, авечкi пранялiся да яго вялiкiм упадабаннем i часта, лежачы ў полi, яны ўсе разам пачыналi бляяць: "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна! Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна!" i бляялi гэтак, не стамляючыся, цэлымi гадзiнамi.
Напалеон Сняжковымi камiтэтамi не цiкавiўся. Ён сказаў, што выхаванне моладзi - значна важнейшае за ўсё тое, што можна зрабiць для дарослых.
|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|