Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
26 из 102
Цi ведаеце вы, што б здарылася, калi б мы, свiннi, не справiлiся з сваiмi абавязкамi? Джоўнз вярнуўся б! Так, Джоўнз вярнуўся б! Напэўна, таварышы, - крычаў Вiскун ледзь не ўмольным голасам, скокаючы сюды-туды i матляючы хвастом, - напэўна, сярод вас няма нiкога, хто захацеў бы, каб вярнуўся Джоўнз?
I праўда, калi i было нешта, у чым жывёлы былi цалкам упэўненыя, дык гэта тое, што яны не хацелi, каб Джоўнз вярнуўся. I калi ўсё было выстаўлена ў такiм святле, iм не было чаго сказаць. Важнасць таго, каб свiннi заставалiся пры добрым здароўi, была аж занадта вiдавочная. I таму без далейшых спрэчак было дамоўлена, што ўсё малако i ападкi яблыкаў (а таксама i ўвесь ураджай, калi яны даспеюць) будуць належаць адным свiнням.
IV
Да канца лета вестка пра тое, што адбылося на Ферме Жывёлаў, разышлася па ўсiм наваколлi. Сняжок i Напалеон штодня высылалi па колькi галубоў, якiя мелiся ўвайсцi ў зносiны з жывёлаю на суседнiх фермах, расказаць ёй гiсторыю Паўстання i навучыць мелодыi "Звяроў Брытанii".
Мiстэр Джоўнз цяпер найчасцей бавiў час у бары ўiлiнгданскай карчмы "Чырвоны леў", скардзячыся кожнаму, хто б нi трапiўся, на ўчыненую яму нялюдскую несправядлiвасць - як яго выгнала з ягонага маёнтка нейкая купка нiчога не вартых жывёлiн. Iншыя гаспадары спачувалi яму дзеля прылiку, але не надта спяшалiся яму нечым дапамагчы. У душы кожны з iх патаемна разважаў, цi нельга было б Джоўнзава няшчасце павярнуць неяк на сваю карысць. На шчасце, уладальнiкi гаспадарак, прылеглых да Фермы Жывёлаў, увесь час не ладзiлi мiж сабою.
|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|