Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 28 из 102

Няясныя i перакручаныя чуткi пра дзiвосную ферму, дзе жывёлы, выгнаўшы людзей, сталiся гаспадарамi свайго жыцця, разыходзiлiся ўсё далей, i ўвесь гэты год у наваколлi не спадала хваля бунтарных настрояў. Заўсёды паслухмяныя быкi раптам зрабiлiся дзiкiмi, авечкi зносiлi агароджы i пляжылi канюшыну, каровы перакульвалi даёнкi, конi адмаўлялiся скакаць цераз перашкоды i перакiдалi праз iх коннiкаў. Але, што найгорш, мелодыя i нават словы "Звяроў Брытанii" былi вядомыя паўсюль. Яны з дзiўнай хуткасцю разышлiся сярод жывёлаў наваколля. Чуючы гэтую песню, людзi не маглi стрымаць сваёй лютасцi, хоць i рабiлi выгляд, што лiчаць яе проста смешнаю. Яны не маглi зразумець, казалi яны, як самi жывёлы могуць дайсцi да таго, каб спяваць такую дзiкую лухту. Кожная жывёлiна, заспетая за тым, што спявае гэтую песню, каралася дубцом на месцы. I, аднак, песню гэтую нельга было задушыць. Яе высвiствалi ў жываплотах дразды, буркаталi ў вязах галубы, яна чулася ў грукаце кузняў i ў гудзе царкоўных званоў. I калi чалавечыя стварэннi слухалi яе, яны патаемна баялiся, чуючы ў ёй прароцтва сваёй будучай загубы.

На пачатку кастрычнiка, калi збажына была зжатая i стаяла ў сцiртах, а частка была ўжо абмалочаная, прыляцела, кружляючы ў паветры, купка галубоў i села на панадворку Фермы Жывёлаў у нязвыклым узрушэннi. Джоўнз i ўсе яго людзi, ды яшчэ паўтузiна iншых з Фоксвуда i Пiнчфiлда, увайшлi праз браму i рухалiся цяпер дарогаю, што вяла да фермы. Усе яны неслi кii, апрача Джоўнза, якi ступаў наперадзе з стрэльбаю ў руках.

|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]