Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 27 из 102

Адна з iх, што звалася Фоксвуд, была вялiкай занядбанай старасвецкай гаспадаркаю, збольшага зарослай лесам, са змарнаванымi пашамi i несамавiтымi агароджамi. Гаспадар, мiстэр Пiлкiнгтан, быў нядбайны, ленаваты панок, якi большасць свайго часу прысвячаў, залежна ад пары, рыбалцы або паляванню. Другая гаспадарка, Пiнчфiлд, была меншая i лепш дагледжаная. Яе ўладальнiк, мiстэр Фрэдэрык, упарты i спрытны дзялок, увесь час з некiм судзiўся i меў славу няўступлiвага ў здзелках чалавека. Гэтыя двое так не любiлi адзiн аднаго, што iм цяжка было прыйсцi да нейкага пагаднення, нават калi справа тычылася абароны iх iнтарэсаў.

Тым не меней iх не на жарт спалохала паўстанне на Ферме Жывёлаў, i яны пастаралiся зрабiць, што маглi, каб iх уласныя жывёлы як мага меней пра гэта ведалi. Спачатку яны спрабавалi высмеяць саму iдэю таго, што жывёлы самi могуць весцi гаспадарку. Тыднi праз два ўсё гэта развалiцца само па сабе, казалi яны. Яны пускалi чуткi, што жывёлы на Ферме Мэнар (яны i далей упарта называлi яе "Ферма Мэнар", не церпячы назвы "Ферма Жывёлаў") увесь час ваююць памiж сабою i таму хутка памруць з голаду. Калi прайшоў нейкi час, а жывёлы зусiм не памерлi з голаду, Фрэдэрык i Пiлкiнгтан завялi iншую песню i пачалi гаварыць пра страшны шал злачыннасцi i распусты, якi нiбыта лютаваў цяпер на Ферме Жывёлаў. Казалi, што жывёлы там ядуць адна адну, катуюць адна адну распаленымi да чырванi падковамi, а самак ужываюць супольна. Вось што выйшла з гэтага паўстання супраць законаў Прыроды, казалi Фрэдэрык i Пiлкiнгтан.

Аднак нiхто да канца не верыў гэтым байкам.

|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]