Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
29 из 102
Яны вiдавочна збiралiся адваяваць ферму.
Гэтага чакалi ўжо даўно, i таму ўсё было загадзя падрыхтавана. Сняжок, якi ўважлiва вывучыў старую кнiгу пра выправы Юлiя Цэзара, знойдзеную ў сядзiбе, узяў на сябе кiраванне абароннымi аперацыямi. Ён хутка раздаў загады, i праз пару хвiлiн кожная жывёлiна была ўжо на сваiм баявым пасту.
Калi чалавечыя стварэннi наблiзiлiся да будынкаў фермы, Сняжок распачаў сваю першую атаку. Усе галубы, колькасцю трыццаць пяць, лёталi сюды-туды над галовамi людзей i брудзiлi на iх з паветра; i пакуль людзi абцiралiся, гусi, што хавалiся за жываплотам, кiнулiся на iх i пачалi бязлiтасна шчыпаць iх за лыткi. I, аднак, гэта была толькi лёгкая папярэдняя сутычка, скiраваная на тое, каб стварыць разлад у шэрагах супрацiўнiка, i людзi лёгка адагналi гусей кiямi. Тады Сняжок кiнуў у бой другую лiнiю атакi. Мюрыэль, Бэнджамiн i ўсе авечкi, на чале з Сняжком, рынулiся наперад i пачалi таўчы i басцi людзей з усiх бакоў, тым часам як Бэнджамiн, павярнуўшыся, бiў iх сваiмi маленькiмi капытамi. Але i тут людзi з сваiмi кiямi i падкутымi цвiкамi ботамi былi мацнейшыя за iх; раптам, пачуўшы Сняжкоў вiск, што было сiгналам да адступлення, усе жывёлы павярнулiся i ўцяклi на ўнутраны двор.
Людзi азвалiся пераможным воклiчам. Яны ўбачылi, як iм здавалася, што iх ворагi ўцякаюць, i бязладна кiнулiся за iмi. Гэта было якраз тое, чаго спадзяваўся Сняжок. Як толькi яны забеглi ў двор, тры канi, тры каровы i ўсе астатнiя свiннi, што хавалiся ў засадзе ў хляве, нечакана выйшлi на iх з тылу, адрэзаўшы шляхi да адступлення.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|