Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
30 из 102
I тады Сняжок даў сiгнал да атакi. Сам ён абрынуўся на Джоўнза. Джоўнз убачыў яго, узняў стрэльбу i стрэлiў. Шрацiны прадзёрлi крывавыя палосы на Сняжковай спiне, i адна авечка ўпала мёртвая. Не спыняючыся нi на хвiлiну, Сняжок увалiў усе свае шэсць пудоў у ногi Джоўнзу. Джоўнз павалiўся ў кучу гною, i стрэльба выпала ў яго з рук. Але найстрашнейшае вiдовiшча ўяўляў сабою Баксёр, якi стаў дыбкi i выбрыкваў сваiмi падкутымi жалезам капытамi, як стаенны жарабок. Яго першы ўдар лучыў у галаву памочнiку конюха з Фоксвуда, i той нежывы распластаўся ў гразi. Убачыўшы гэта, некалькi чалавек пакiдалi свае кii i паспрабавалi ўцячы. Iх ахапiла панiка, i ў наступную хвiлiну ўсе жывёлы, сабраўшыся разам, ганялi iх па ўсiм двары. Iх бiлi рагамi i нагамi, кусалi i тапталi. Не было нiводнай жывёлiны на ферме, якая б па-свойму на iх не папомсцiлася. Нават кот, раптоўна саскочыўшы з даху на плечы пастуху, запусцiў кiпцюры яму ў шыю, i той пачаў крычаць немым голасам. У той момант, калi брама расчынiлася, людзi з радасцю кiнулiся з двара i пабеглi да гасцiнца. I так, праз пяць хвiлiн пасля ўварвання, яны ганебна адступiлi той самай дарогай, якой былi прыйшлi, а за iмi, сыкаючы, беглi чарадою гусi i шчыпалi iх за лыткi.
Усе людзi ўцяклi, апроч аднаго. Вярнуўшыся ў двор, Баксёр пакратаў капытом памочнiка конюха, якi ляжаў нiцма, тварам у гразь, спрабуючы перавярнуць яго. Хлопец не варушыўся.
- Ён памёр, - з сумам вымавiў Баксёр. - Я не хацеў яго забiваць. Я забыўся, што ў мяне жалезныя падковы.
|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|