Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 34 из 102

Калi адзiн з iх прапанаваў засеяць большую плошчу ячменем, дык можна было быць пэўным, што другi запатрабуе большае плошчы пад авёс, i калi адзiн казаў, што тое i тое поле якраз прыдатнае пад капусту, дык другi абвяшчаў, што яно нi на што iншае не надаецца, як на караняплоды. Кожны меў сваiх прыхiльнiкаў, i часам адбывалiся зацятыя спрэчкi. На сходах Сняжок часта перамагаў дзякуючы сваiм блiскучым прамовам, але Напалеону больш удавалася назбiраць сабе аднадумцаў у часе памiж сходамi. Асаблiвы поспех ён меў сярод авечак. Апошнiм часам авечкi ўзялiся бляяць лозунг "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна" калi трэба i калi не трэба, часам перапыняючы сваiм бляяннем Сход. Можна было заўважыць, што яны мелi асаблiвую схiльнасць бляяць свой лозунг у сама важныя моманты Сняжковых прамоў. Сняжок якраз дэталёва вывучыў некалькi старых нумароў знойдзенага ў сядзiбе часопiса "Фермер i жывёлавод" i быў поўны шырокiх планаў розных навiнак i ўдасканаленняў. Ён з веданнем справы гаварыў пра дрэнажныя сiстэмы, сiлас i кампост, выпрацаваў складаны праект, паводле якога ўсе жывёлы мусiлi класцi свой гной непасрэдна ў полi, кожны дзень на новым месцы, каб скарацiць працу на перавозку. Напалеон нiякiх сваiх праектаў не прапаноўваў, а толькi спакойна казаў, што Сняжковы нiкуды не вартыя, i, здавалася, чакаў свайго часу. Але з усiх iхнiх спрэчак найбольш зацятая разгарэлася вакол пытання аб ветраку.

На доўгiм выгане, недалёка ад гаспадарчых пабудоў, быў маленькi ўзгорак найвышэйшая мясцiна на ферме.

|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]