Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 64 из 102

А замест усяго гэтага - i яна не ведала чаму - яны дажылi да часоў, калi нiхто не можа сказаць таго, што думае, калi паўсюль сноўдаюць лютыя рыклiвыя сабакi i калi ты мусiш глядзець, як тваiх таварышаў разрываюць на шматкi пасля таго, як яны прызналiся ў страшных злачынствах. У яе ў галаве не было i думкi пра бунт цi непаслушэнства. Яна ведала, што нават гэтак было лепей, чым за часы Джоўнза, i што найперш трэба было зрабiць усё, каб не вярнулiся чалавечыя iстоты. Што б нi здарылася, яна застанецца вернай, будзе цяжка працаваць, выконваць усе загады, што ёй будуць давацца, i пагаджацца з кiраўнiчаю роляю Напалеона. I ўсё ж гэта было не тое, на што яна i ўсе iншыя жывёлы спадзявалiся i дзеля чаго аддавалi ўсе свае сiлы. Не дзеля таго яны будавалi вятрак i падстаўлялiся пад Джоўнзавы кулi. Гэтак яна думала, хоць ёй не ставала словаў, каб выказаць свае думкi.

Нарэшце, адчуўшы, што гэта можа замянiць тыя словы, якiх яна нiяк не можа знайсцi, яна пачала спяваць "Звяры Брытанii". Iншыя жывёлы, што сядзелi вакол яе, падхапiлi спеў, i яны праспявалi яе тры разы - вельмi суладна, але павольна i жалобна, так, як нiколi раней не спявалi.

Не паспелi яны скончыць, як Вiскун, у атачэннi двух сабакаў, падышоў да iх з выглядам, нiбы мае сказаць нешта важнае. Ён абвясцiў, што адмысловым дэкрэтам таварыша Напалеона "Звяры Брытанii" адмененыя. З гэтага часу спяваць iх забаронена.

Жывёлы былi агаломшаныя.

- Чаму? - закрычала Мюрыэль.

- Яна больш не патрэбная, таварыш, - сурова адказаў Вiскун. - "Звяры Брытанii" былi песняю Паўстання. Але Паўстанне ўжо завяршылася. Пакаранне здраднiкаў сёння па абедзе было апошняй дзеяй. Цяпер i знешнiя i ўнутраныя ворагi разбiтыя.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]