Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
65 из 102
У "Звярах Брытанii" мы выказвалi свае мары аб лепшым грамадстве ў будучынi. Але такое грамадства ўжо ўсталявалася. Ясна, што гэтая песня болей не мае нiякага сэнсу.
Хоць i спалоханыя, некаторыя жывёлы ўсё ж маглi б запратэставаць, але ў гэты момант авечкi завялi сваё звычайнае "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна", што цягнулася некалькi хвiлiн i паклала канец спрэчцы. Такiм чынам, "Звяры Брытанii" болей не спявалi. Замест iх паэт Малятка склаў другую песню, якая пачыналася так:
О Ферма Жывёлаў! Родная гаспода!
Нiколi табе не ўчыню я шкоды!
i цяпер яе спявалi кожную нядзелю ранiцай пасля падняцця сцяга. Але жывёлам здавалася, што нi мелодыя, нi словы яе нiяк не маглi зраўняцца з "Звярамi Брытанii".
VIII
Праз некалькi дзён, калi страх, спрычынены забойствам, суняўся, нехта з жывёлаў прыгадаў (цi яму гэта толькi падалося), што Шостая Запаведзь казала: "Нiводная жывёла не павiнна забiваць iншых жывёлаў". I хоць нiкому i ў галаву не прыйшло згадаць пра гэта ў прысутнасцi свiнняў або сабакаў, усё ж адчувалася, што нядаўнiя забойствы неяк не адпавядаюць гэтай запаведзi. Канюшынка папрасiла Бэнджамiна прачытаць ёй Шостую Запаведзь, i калi Бэнджамiн, як звычайна, сказаў, што ён адмаўляецца мяшацца ў гэткiя справы, яна схадзiла па Мюрыэль. Мюрыэль прачытала ёй Запаведзь. У ёй гаварылася: "Нiводная жывёла не павiнна забiваць iншых жывёлаў без прычыны". Неяк так здарылася, што два апошнiя словы выпалi з памяцi жывёлаў.
|< Пред. 63 64 65 66 67 След. >|