Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
67 из 102
Пра Напалеона цяпер нiколi не казалi проста "Напалеон". Афiцыйна яго цяпер заўсёды называлi толькi "наш Правадыр таварыш Напалеон", i свiннi любiлi прыдумваць для яго розныя тытулы, накшталт: Бацька Ўсiх Жывёлаў, Пострах Чалавецтва, Ахоўнiк Авечага Статка, Сябра Качанятаў i падобнае. У сваiх прамовах Вiскун, залiваючыся слязьмi замiлавання, гаварыў пра Напалеонаву мудрасць, пра дабрыню ягонага сэрца i пра глыбокую любоў да жывёлаў ва ўсiм свеце, асаблiва ж да няшчасных жывёлаў, якiя жылi ў няведаннi i рабстве на iншых фермах. Сталася звычкай услаўляць Напалеона за кожнае дасягненне i за кожную ўдачу.
|< Пред. 65 66 67 68 69 След. >|