Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 75 из 102

Людзi стралялi няспынна, а калi жывёлы падбеглi ўсутыч, пачалi адбiвацца кiямi i каванымi ботамi. Адна карова, тры авечкi i дзве гускi былi забiтыя, i амаль усе астатнiя былi параненыя. Нават Напалеону, якi кiраваў аперацыяй з тылу, адсекла шрацiнаю кончык хваста. Але i людзi не абышлiся без ахвяраў. Траiм Баксёр прабiў галаву капытамi; аднаму карова прапарола рогам жывот; яшчэ аднаму Джэсi i Званочак ледзь не здзерлi штаны. I калi дзевяць сабакаў з асабiстай аховы Напалеона, якiм ён даручыў абысцi за жываплотам з тылу, раптам выскачылi на людзей з флангу, раз'юшана брэшучы, iх ахапiла панiка. Яны ўбачылi, што iм пагражае акружэнне. Фрэдэрык крыкнуў сваiм людзям уцякаць, пакуль дарога адкрытая, i праз хвiлiну баязлiвы супрацiўнiк уцякаў, ратуючы жыццё. Жывёлы гналi iх да самага канца поля i яшчэ добра надавалi iм у спiну, калi тыя прабiвалiся праз калючы жываплот.

Яны перамаглi, але былi змучаныя i скрываўленыя. Павольна пакульгалi яны да фермы. Пабачыўшы сваiх палеглых таварышаў, распластаных у траве, некаторыя не маглi стрымаць слёз. I на хвiлiнку яны прыпынiлiся ў жалобным маўчаннi на месцы, дзе некалi стаяў вятрак. Так, яго болей не было; ад усёй iхняй працы не засталося амаль нiякага следу! Нават падмурак быў часткова разбураны. I цяпер, каб адбудаваць, ужо нельга выкарыстаць, як раней, разваленыя камянi. Камянi таксама знiклi. Сiла выбуху раскiдала iх навокал на сотнi ярдаў. Ветрака быццам зусiм i не было.

|< Пред. 73 74 75 76 77 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]