Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 76 из 102



Калi яны падышлi да фермы, Вiскун, якi з невядомых прычын не ўдзельнiчаў у бiтве, падскочыў да iх, круцячы хвастом i радасна ўсмiхаючыся. I жывёлы пачулi, як недзе каля гаспадарчых пабудоў урачыста грымнуў стрэл.

- Чаму там страляюць? - спытаўся Баксёр.

- Каб адсвяткаваць перамогу! - закрычаў Вiскун.

- Якую перамогу? - здзiвiўся Баксёр. З яго каленяў цякла кроў, ён згубiў падкову i разбiў капыт, а ў задняй назе ў яго сядзела каля тузiна шрацiнак.

- Якую перамогу, таварыш? Хiба мы не прагналi ворага з нашай зямлi свяшчэннай зямлi Фермы Жывёлаў?

- Але яны разбурылi вятрак. А мы працавалi над iм два гады!

- Ну дык што? Мы пабудуем другi. Калi захочам, дык пабудуем хоць шэсць ветракоў. Вы, таварышы, яшчэ не ацанiлi таго, што мы зрабiлi. Вораг займаў гэтую вось зямлю, на якой мы стаiм. А цяпер - дзякуючы мудраму кiраўнiцтву таварыша Напалеона - мы адваявалi яе ўсю да апошняга кавалка!

- Мы адваявалi тое, што мелi раней, - сказаў Баксёр.

- У гэтым наша перамога, - сказаў Вiскун.

Яны паклыпалi на двор. Шрацiны пад скурай у Баксёравай назе прычынялi страшны боль. Ён бачыў перад сабой цяжкую працу на адбудове ветрака ад самага падмурка i ў думках ужо падрыхтаваўся да яе. Але ўпершыню яму прыйшло ў галаву, што яму ўжо адзiнаццаць гадоў i што сiла ў яго не тая, што была некалi.

Але калi жывёлы пабачылi,як лунае зялёны сцяг, i зноў пачулi стрэлы усяго стрэлiлi сем разоў - ды прамову Напалеона, у якой ён павiншаваў iх i падзякаваў за мужнасць, дык iм урэшце i сапраўды здалося, што яны выйгралi вялiкую бiтву.

|< Пред. 74 75 76 77 78 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]