Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 78 из 102

Са слязьмi ў вачах яны пыталiся адно ў аднаго, што яны будуць рабiць, калi iхнi Правадыр пакiне iх. Разышлася чутка, што Сняжок урэшце схiтрыўся падкласцi атруту ў ежу Напалеону. Каля адзiнаццатай гадзiны Вiскун выйшаў, каб зрабiць новае паведамленне. У якасцi свайго апошняга зямнога ўчынку таварыш Напалеон абвясцiў урачысты дэкрэт: ужыванне алкагольных напiткаў мусiць карацца смерцю.

Надвячоркам, аднак, Напалеону зрабiлася крыху лепей, а ранiцай Вiскун мог паведамiць iм, што Правадыр ужо пайшоў на папраўку. Увечары гэтага дня Напалеон ужо зноў узяўся за працу, а назаўтра стала вядома, што ён даручыў Уiмпэру купiць у Ўiлiнгдоне пару кнiжак аб пiваварэннi i перагонцы спiрту. Праз тыдзень Напалеон выдаў загад: маленькi выган за садам, якi раней было вырашана пакiнуць як месца адпачынку жывёлам, што састарэлi i не маглi болей працаваць, цяпер мусiць быць узараны. Спачатку гаварылася, што зямля на гэтым выгане збяднела i вымагала перасеву; але неўзабаве стала вядома, што Напалеон збiраецца засеяць яго ячменем.

Недзе тым самым часам адбылося дзiўнае здарэнне, якога нiхто як след не здолеў зразумець. Аднойчы каля паўночы ў двары нешта моцна грымнула i жывёлы выбеглi са стойлаў. Свяцiў месяц. Каля сцяны вялiкага гумна, дзе былi запiсаныя Сем Запаведзяў, ляжала разламаная напалам драбiна. Непрытомны Вiскун распластаўся побач, а недалёка ляжалi лiхтар, пэндзаль i перакуленае вядро з белай фарбай. Сабакi хуценька абабеглi вакол Вiскуна i завялi яго назад у сядзiбу, як толькi ён апрытомнеў i мог хадзiць.

|< Пред. 76 77 78 79 80 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]