Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 80 из 102

Пакуль што нiводная жывёлiна не выйшла на пенсiю, але апошнiм часам тэма гэтая пачала абмяркоўвацца ўсё часцей i часцей. Цяпер, калi маленькае поле за садам было пакiнута пад ячмень, хадзiлi чуткi, што кавалак вялiкага выгану будзе абнесены агароджай i аддадзены састарэлым жывёлам. Для коней, казалi, пенсiя складзе пяць фунтаў збожжа на дзень, а ўзiмку пятнаццаць фунтаў сена, а таксама адну морквiну цi, магчыма, яблык на святы. У канцы наступнага лета Баксёру спаўнялася дванаццаць гадоў.

Тым часам жыццё было цяжкае. Зiма выдалася не цяплейшая за папярэднюю, а ежы было меней. Зноў зменшылi нормы харчоў усiм жывёлам, апроч свiнняў i сабакаў. Занадта строгая ўраўнiлаўка ў нормах, тлумачыў Вiскун, будзе пярэчыць прынцыпам Жывялiзму. У любым выпадку яму няцяжка было давесцi астатнiм жывёлам, што ў сапраўднасцi нiякай нястачы ежы няма, як бы гэта iм нi здавалася. А пакуль што палiчылi неабходным упарадкаваць нормы (Вiскун заўсёды гаварыў пра ўпарадкаванне, а не пра скарачэнне), але ў параўнаннi з часамi панавання Джоўнза паляпшэнне было вiдавочнае. Прачытаўшы iм вiсклiвым таропкiм голасам лiчбы, ён падрабязна растлумачыў i пераканаў iх, што цяпер яны мелi больш аўса, больш сена, больш рэпы, чым за часы Джоўнза, што працавалi яны цяпер меней, што пiтная вада цяпер лепшай якасцi, што яны жылi даўжэй, што смяротнасць сярод iх патомства паменшала, што цяпер у iх стойлах болей саломы i што iм цяпер меней назалялi мухi i аваднi. Жывёлы верылi кожнаму яго слову. Праўду кажучы, Джоўнз i ўсё, што з iм было звязана, ужо амаль сцерлася з iх памяцi.

|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]