Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
81 из 102
Яны ведалi, што жыццё сягоння было суровае i ўбогае, што яны часта цярпелi ад голаду i холаду i што звычайна яны ўвесь час працавалi, калi не лiчыць часу, прызначанага на сон. Але, бясспрэчна, за старым часам было значна горш. Яны былi радыя ў гэта верыць. Апроч таго, у тыя днi яны былi рабамi, а цяпер яны свабодныя, i ў гэтым уся рознiца, як не прамiнуў адзначыць Вiскун.
Едуноў цяпер значна пабольшала. Увосень чатыры мацёры апарасiлiся амаль адначасова, даўшы свету разам трыццаць адно парася. Парасяты былi рабенькiя, i як Напалеон быў адзiны кныр на ферме, было няцяжка здагадацца аб iхным паходжаняi. Было абвешчана, што пазней, калi набудуць цэглу i драўнiну, у садзе пры сядзiбе пабудуюць школу. Пакуль жа адукацыю парасятам даваў сам Напалеон у сядзiбнай кухнi. Яны практыкавалiся ў садзе, i iм не дазвалялася гуляць з iншымi маладымi жывёламi. Недзе ў тым самым часе было пастаноўлена, што калi свiння i якая iншая жывёлiна сустрэнуцца на дарозе, дык iншая жывёлiна мусiць саступiць; а таксама што ўсе свiннi, незалежна ад тытулу, будуць мець прывiлей насiць у нядзелю зялёную стужку на хвасце.
Той год выдаўся для фермы даволi ўдалы, але грошай усё яшчэ не хапала. Трэба было купiць на школу цэглы, пяску i вапны, трэба зноў было ашчаджаць на абсталяванне для ветрака.
|< Пред. 79 80 81 82 83 След. >|