Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
82 из 102
Былi таксама патрэбныя газа i свечкi для сядзiбы, цукар да Напалеонавага стала (iншым свiнням ён забаранiў яго ўжываць, каб не таўсцелi) i ўсе звычайныя прыпасы, якiя час ад часу неабходна было папаўняць: iнструменты, цвiкi, вяроўкi, вугаль, дрот, бляха i сабачыя сухары. Давялося прадаць стог сена i частку ўраджаю бульбы, а кантракт на яйкi быў павялiчаны да шасцiсот на тыдзень, так што куры ў гэтым годзе ледзьве маглi вывесцi дастатковую колькасць куранят, каб захоўваць свой род на тым самым узроўнi. Нормы, скарочаныя ў снежнi, яшчэ раз скарацiлi ў лютым, i дзеля эканомii газы лiхтары ў стойлах былi забароненыя. Але свiннi, як выглядала, пачувалiся даволi выгодна i нягледзячы нi на што набiралi вагу. Аднойчы ўвечары ў канцы лютага з маленькага бровара, што стаяў за кухняй i не працаваў ужо i пры Джоўнзе, разлiўся ў паветры па ўсiм двары цёплы, шчодры i смачны пах, якога жывёлы нiколi раней не чулi. Нехта сказаў, што гэтак пахне вараны ячмень. Галодныя жывёлы нюхалi паветра i пыталiся самi ў сябе, цi не iм на вячэру варыцца тая цёплая боўтанка. Але нiякай боўтанкi яны не ўбачылi, а ў наступную нядзелю было абвешчана, што з таго часу ўвесь ячмень будзе iсцi на патрэбы свiнняў. Палетак за садам ужо засеялi ячменем. А неўзабаве пранеслася чутка, што кожная свiння атрымлiвае цяпер пiнту пiва штодня, а сам Напалеон паўгалона, якiя яму заўсёды падавалi ў супнiцы з сервiзу "Краўн Дарбi".
Хоць жывёлам i даводзiлася цярпець нягоды, аднак яны часткова кампенсавалiся тым, што жыццё цяпер было больш велiчнае i ўрачыстае, чым раней. Цяпер было болей песень, болей прамоў, болей дэманстрацый. Напалеон загадаў, каб раз на тыдзень ладзiлася, як ён называў, Стыхiйная Дэманстрацыя, мэтаю якой было адзначыць змаганне i перамогi Фермы Жывёлаў.
|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|