Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 83 из 102

У прызначаны час жывёлы мусiлi спынiць працу i маршыраваць ваенным шыхтом вакол фермы - свiннi наперадзе, за iмi конi, пасля каровы, авечкi i ззаду птушкi. Сабакi iшлi з флангаў, а паперадзе ўсiх iшоў Напалеонаў чорны певень. Баксёр i Канюшынка цягнулi зялёны сцяг з капытом i рогам i з надпiсам "Няхай жыве таварыш Напалеон!". За шэсцем iшло чытанне паэмаў, складзеных у гонар Напалеона, i прамова Вiскуна, у якой адзначалася павышэнне вытворчасцi харчовай прадукцыi, а пасля прынародна палiлi з стрэльбы. Авечкi былi найгарачэйшыя прыхiльнiкi Стыхiйных Дэманстрацый, i калi нехта скардзiўся (як некаторыя жывёлы, калi побач не было свiнняў i сабакаў), што яны марнуюць час i дарма стаяць на холадзе, дык авечкi абавязкова затыкалi яму рот сваiм страшным бляяннем "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна!". Але ўвогуле жывёлам падабалiся гэтыя ўрачыстасцi. Iх суцяшаў напамiн пра тое, што, як бы там нi было, яны былi самi сабе гаспадары i працавалi на сябе. А так, з гэтымi песнямi, дэманстрацыямi, Вiскуновымi лiчбамi, грымотнымi стрэламi, пеўневым кукарэканнем i лапатаннем сцяга, яны паволi забывалiся, што трыбухi ў iх пустыя, прынамсi на нейкi час.

У красавiку Ферма Жывёлаў была абвешчаная Рэспублiкай, i ўзнiкла неабходнасць выбраць Прэзiдэнта. Кандыдат быў толькi адзiн - Напалеон, яго i абралi аднагалосна. У той самы дзень было паведамлена, што выявiлiся новыя дакументы, якiя выкрывалi дадатковыя падрабязнасцi Сняжковай змовы з Джоўнзам.

|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]