Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 84 из 102

Цяпер выглядала, што Сняжок не проста спрабаваў хiтрым манеўрам давесцi да паразы Бiтву пры Хляве, як дагэтуль уяўлялi жывёлы, але адкрыта змагаўся на баку Джоўнза. У сапраўднасцi менавiта ён кiраваў войскам людзей i кiнуўся ў бiтву са словамi "Няхай жыве чалавецтва!" на вуснах. Раны на Сняжковай спiне, пра якiя ўсё яшчэ памяталi некаторыя, нанёс сваiмi зубамi Напалеон.

У сярэдзiне лета на ферме нечакана з'явiўся крумкач Масей, якога не бачылi ўжо некалькi гадоў. Ён амаль не змянiўся, як i раней, нiчога не рабiў i ўсё гаварыў у тым самым духу пра Ледзянцовыя Горы. Ён сядзеў на пнi, лопаў чорнымi крыламi i гадзiнамi прамаўляў усiм, хто яго слухаў. "Там наверсе, таварышы, казаў ён урачыста, паказваючы ў неба сваёй вялiзнай глюгай, - там наверсе, на другiм баку вунь той цёмнай хмары ляжаць Ледзянцовыя Горы, тая шчаслiвая краiна, дзе мы, бедныя жывёлы, спачнём назаўсёды ад нашых цяжкiх клопатаў!" Ён нават цвердзiў, што пабыў там, калi аднойчы высока ўзляцеў, i пабачыў там бясконцыя палi канюшыны i платы, на якiх раслi кавалкi цукру i льняная макуха. Шмат хто з жывёлаў верыў яму. Iх жыццё цяпер, меркавалi яны, галоднае i пакутнае, дык цi ж гэта не слушна i не справядлiва, што недзе мусiць iснаваць нейкi лепшы свет? Аднак вельмi цяжка было вызначыць, як ставiлiся да Масея свiннi. Усе яны з пагардаю заяўлялi, што яго байкi пра Ледзянцовыя Горы былi хлуснёй, i разам з тым яны дазвалялi яму заставацца на ферме не працуючы i выдавалi яму чвэрць пiнты пiва штодня.

Калi капыт у Баксёра загаiўся, ён пачаў працаваць яшчэ старанней. Праўду кажучы, усе жывёлы працавалi гэты год, як рабы.

|< Пред. 82 83 84 85 86 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]