Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
86 из 102
З рота лiўся тонкi струменьчык крывi. Канюшынка прысела каля яго на каленi.
- Баксёр! - закрычала яна. - Што з табою?
- Нешта з лёгкiмi, - адказаў Баксёр слабым голасам. - Нiчога страшнага. Я думаю, вы здолееце скончыць вятрак i без мяне. Назбiралася ўжо ладная куча камення. А мне застаўся ўжо хiба якi месяц. Сказаць праўду, я даўно ўжо марыў пра адпачынак. А можа, як Бэнджамiн ужо таксама стары, яны дазволяць яму пайсцi на пенсiю разам са мною, i тады мне не будзе сумна.
- Яму трэба хутчэй дапамагчы, - сказала Канюшынка. - Хай хто збегае да Вiскуна i скажа, што здарылася.
I ўсе астатнiя жывёлы кiнулiся да сядзiбы, каб пераказаць навiну Вiскуну. Засталiся толькi Канюшынка i Бэнджамiн, якi лёг побач з Баксёрам i адганяў ад яго мух сваiм даўгiм хвастом. Недзе праз чвэрць гадзiны з'явiўся Вiскун, поўны спачування i спагады. Ён сказаў, што таварыш Напалеон з вялiкiм засмучэннем успрыняў вестку пра няшчасце, якое здарылася з адным з сама верных працаўнiкоў на ферме, i ўжо робiць захады, каб паслаць Баксёра на лячэнне ў Уiлiнгдонскi шпiталь. Ад гэтай навiны жывёлам зрабiлася крыху няёмка. Апроч Молi i Сняжка, нiводная жывёлiна яшчэ нi разу не пакiдала фермы, i iм непрыемна было думаць, што iх хворы таварыш трапiць у рукi чалавечым iстотам. Аднак Вiскун лёгка пераканаў iх, што ветэрынарны лекар у Ўiлiнгдоне здолее дагледзець Ваксёра значна лепш, чым гэта можна было зрабiць на ферме.
|< Пред. 84 85 86 87 88 След. >|