Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 90 из 102



Яму сталася вядома,сказаў ён, што пад час адпраўкi Баксёра распускалiся благiя i злосныя чуткi. Некаторыя жывёлы заўважылi, што на фургоне, якi адвозiў Баксёра, было напiсана "канарэз", i таму iм прыйшло ў галаву, што Баксёра вязуць на скуралупню. Проста неверагодна, казаў Вiскун, што нехта з жывёлаў можа быць такi дурны. Вядома ж, крычаў ён з абурэннем, круцячы хвастом i скачучы сюды-туды, яны ведаюць iх любiмага Правадыра таварыша Напалеона i давяраюць яму. Тлумачэнне ж было вельмi простае. Фургон раней належаў скуралупу i быў прададзены ветэрынарнаму лекару, якi яшчэ не зафарбаваў старога надпiсу. Вось адкуль узялася памылка.

Жывёлы выслухалi гэта з вялiкай палёгкай. I калi Вiскун расказаў пра iншыя падрабязнасцi апошнiх хвiлiн Баксёра, пра выдатны медыцынскi дагляд, пра дарагiя лекi, за якiя Напалеон заплацiў не думаючы, iх апошнiя сумненнi знiклi, i смутак па памерлым таварышу быў палегчаны думкаю, што, прынамсi, ён памёр шчаслiвы.

Сам Напалеон паказаўся на сходзе ў наступную нядзелю ранiцай i выступiў з кароткай прамовай у гонар Баксёра. Было немагчыма, сказаў ён, перанесцi астанкi памерлага таварыша для пахавання на ферме, але ён загадаў сплесцi вялiкi лаўровы вянок i паслаў, каб яго ўсклалi на магiле Баксёра. А праз некалькi дзён свiннi мелi намер наладзiць жалобны банкет у памяць Баксёра.

|< Пред. 88 89 90 91 92 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]