Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
91 из 102
Напалеон скончыў сваю прамову, нагадаўшы два ўлюбёныя Баксёравы лозунгi - "Я буду працаваць яшчэ старанней" i "Таварыш Напалеон заўсёды кажа праўду" лозунгi, сказаў ён, якiмi мусiць узброiцца цяпер кожная жывёлiна.
У прызначаны для банкету дзень з Уiлiнгдона прыехаў фургон бакалейшчыка i выгрўзiў каля сядзiбы вялiкую драўляную скрынку. Вечарам з сядзiбы даносiлiся шумныя спевы, пасля якiх чулася нiбы бурлiвая спрэчка, i ўсё скончылася каля адзiнаццатай гадзiны жахлiвым грукатам бiтага шкла. Назаўтра да паўдня ў сядзiбе нiхто не варушыўся, i па ферме пайшла пагалоска, што свiннi здабылi аднекуль грошай i купiлi сабе яшчэ адну скрынку вiскi.
Х
Мiналi гады. Адна пара змяняла другую, мiнаўся кароткi жывёлiн век. Настаў час, калi нiхто ўжо не памятаў старых дзён да Паўстання, апроч Канюшынкi, Бэнджамiна, крумкача Масея i некалькiх свiнняў.
Мюрыэль памерла; Званочак, Джэсi i Пiнчар памерлi. Памёр i Джоўнз - у доме для алкаголiкаў, у другiм канцы краiны. Пра Сняжка забылiся. Пра Баксёра забылiся, апроч тых нешматлiкiх, хто ведаў яго. Канюшынка была цяпер тоўстай кабылай з нягнуткiмi суставамi i слязлiвымi вачамi. Ужо два гады, як мiнуў яе пенсiйны ўзрост, але яшчэ нiводная жывёлiна не была адпушчаная на пенсiю. Даўно ўжо забылiся пра гаворкi аб выдзяленнi кутка на выгане для старых жывёлаў. Напалеон быў цяпер мажным кныром на дзесяць пудоў вагою. Вiскун так растлусцеў, што амаль не мог расплюшчыць вачэй. I толькi стары Бэнджамiн заставаўся такi, як i раней, хiба што больш ссiвеў ды пасля Баксёравай смерцi зрабiўся больш змрочны i маўклiвы.
На ферме цяпер было значна болей жывёлаў, хоць прырост быў i не такi вялiкi, як спадзявалiся ранейшымi гадамi.
|< Пред. 89 90 91 92 93 След. >|